Маніфест 22 студзеня
Маніфест 22 студзеня (польск.: Manifest Tymczasowego Rządu Narodowego) выдадзены 22 студзеня 1863 ў Варшаве Цэнтральным нацыянальным камітэтам, які абвясціў пачатак паўстання 1863—1864 гадоў.
Тэкст дакумента быў напісаны паэтэсай Марыяй Ільніцкай (1825—1897) і прыняты на паседжанні Цэнтральнага камітэта ў Варшаве 17 студзеня 1863 г.
Змест
[правіць | правіць зыходнік]Маніфест абвяшчаў, што Цэнтральны нацыянальны камітэт прымае на сябе паўнамоцтвы Часовага Нацыянальнага Урада. Заклікае грамадзян былой Рэчы Паспалітай (палякаў, украінцаў, беларусаў, літоўцаў і яўрэяў) ўзняцца на барацьбу за аднаўленне дзяржавы ў межах 1772, і ўзброенаму супрацьстаянню Расійскай імперыі. Было задэкларавана абяцанне надзяліць 3 моргамі (каля 2 дзесяцін) зямлі беззямельных сялян, якія са зброяй у руках падтрымаюць паўстанне.
Ацэнкі ў гістарыяграфіі
[правіць | правіць зыходнік]У навуковай літаратуры замацаваліся высновы пра тое, што паўстанне 1863 г. па складу ўдзельнікаў было пераважна шляхецкім, а па зместу праграмы — буржуазна-дэмакратычным, што рэвалюцыйныя дэмакраты з прычыны сваёй слабасці не змаглі павесці за сабою сялянскія масы і вымушаныя былі падпарадкоўвацца шляхецкім рэвалюцыянерам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Stefan Kieniewicz Powstanie styczniowe, Warszawa 1972; ISBN 83-01-03652-4.
- Біч М. Паўстанне 1863—1864 гг. Кастусь Каліноўскі.//Гістарычны Альманах. — 2002. — № 6 Архівавана 7 верасня 2008.
- Невядомае паўстанне 1863. Частка 8. Маніфест аб пачатку паўстання ад 22 студзеня